• Фатаграфія
  • Калажы
  • Праекты
  • Аба Мне
  • Крама
  • Аба Мне

    Belarusian Protest art (fr, 2o2o, collective)

    The Democracy has Female Face – Portugal (2021)

    Personal Exhibition in Warsaw – at Poznanska 24 Gallery (2022)

    I want to go Home – Museum of Free Belarus (2022)

    Караліна Палякова з’яўляецца мастачкай, у якасці медыя выкарыстоўвае фатаграфію відэа і каллаж.

    Нарадзілася ў 1992 годзе ў Беларусі ў горадзе Ліда з замкам з часоў Вялікага Княства Літоўскага.Падчас атрымання сярэдняй адукацыі змяніла тры школы, у кожнай з якіх, праяўляла прагу да музыкі і натхненне ад фатаграфічнага і відэа мастацтва. Ад стварэння сцянгазет у школе перайшла да артыкулаў у Лідскай Газеце: каб трапіць на факультэт журналістыкі патрабаваліся публікацыі ў медыя. Першы здымак – фотарэпартаж пра выступ гурту Ляпіс Трубяцкі, што пасля адгукнулася ў кар’еры фотамастачкі. Тры спробы навучання ва ўніверсітэтах не натхнялі Караліну, у адрозненні ад фота і музыкі. Праз словы лектара ў Еўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце, што «самаадукацыя – гэта галоўнае», вырашыла, што трэба ісці вучыцца жыццю на вуліцах Менску.

    Жыла ў сталіцы з 2013 году з перапынкамі на вандроўкі да верасня 2020. За гэты час самарэалізацыі ў якасці фатографкі Караліна трапіла да каманды авангарднага часопісу 34mag.net, дзе асноўнымі тэмамі артыкулаў былі беларуская музыка, сучаснае мастацтва і грамадскі актывізм. У беларускамоўных тэкстах і фота каманда намагалася глыбока перадаваць сюжэт рэпартажу, каб чытач чуў пах менскага метро, альбо разам з сялянамі святкаваў Купалле на пеннай вечарыне. Рабіла відэарэпартажы распавядаючы аб жаночым панк-канцэрце, ці шукаючы кугаўку ў Белавежскай Пушчы. Аўтарка спрабавала розныя шляхі візуальнага аповяду: так прыйшла да анімаваных фота падзей. Праз патрэбу ў свежым поглядзе на канцэрты, у 2017 годзе да мастачкі звярнулася каманда рок-зоркі беларускага шоў-бізнэсу Сяргея Міхалка. Павага да творчасці музыкаў і настальгія, натхнілі да крэатыўнага падыходу і стварэнню калажаў, якія адгукнуліся аўдыторыі. Ад гэтага часу пачалася супраца музыкі і мастачкі над візуальнымі крэатывамі і кліпамі праектаў Ляпіс-98, Drezden i Brutto. Стала аўтаркай кліпаў іншых беларускіх музыкаў. Самыя адзначаныя працы за кар’еру відэарэжысэркі: кліпы Drezden – Эдэльвейс, Разбітае Сэрца Пацана – Ровар і Shuma – Galochki.
    З 2018 па 2020 у Менску ,рабіла лічбавыя фотакаллажы з уласных фота розных часоў. Знайшла свой стыль, паглыбляючы гарызонты звычайнага ўсходнееўрапейскаму воку краявіду. Падчас урбан-арт фэстывалю Vulica Brasil у 2019 годзе выстаўляла працы на білбордах сталіцы, жыхары маглі пабачыць горад вачыма аўтаркі.

    У жніўні 2020 года працавала фотарэпартэркай у Менску, праз няўтульнасць павелічэння ціску на грамадства, пагадзілася на запрашэнне да працы з гуртом Brutto, з’ехала ў Кіеў, дзе пражыла да 2021 году, апрацоўваючы архіў фотаздымкаў з Беларусі. У 2021 годзе пераехала ў Варшаву, працягвала працу фотажурналісткі і дызайнеркі, стварыла ўласны брэнд Bessmertna, дзе фотапрацы мастачкі знаходзілі месца на адзенні, якое адгуквалася ў аўдыторыі асобаў звязаных з Беларуссю па ўсім свеце. Удзельніца калектыўных онлайн і оффлайн выставаў беларускіх аўтараў. Акрамя візуальнай практыкі Караліна займаецца і музычнай – адна са стваральніц хору жанчын Spievy, дзе ў рэпертуары дахрысціянскія беларускія песні. 

    На дадзены момант жыве ў Варшаве, працягваючы гучаць голасам пакалення. 

     

    Выставы:

    Youthed @ Huligan Bar Minsk (by,2016, personal)

    Tum.blr @ national centre of contemporary art (by, 2019, collective)

    the fifth thunder of urban art @ y gallery (by, 2019, collective)

    Home @ kx space (by, 2020, collective)

    Belarusian Protest art (fr, 2o2o, collective)

    The Democracy has Female Face – Portugal (2021)

    Personal Exhibition in Warsaw – at Poznanska 24 Gallery (2022)

    I want to go Home – Museum of Free Belarus (2022)

    Новыя прадукты
    Апошнія паведамленні
    Urban Collages
    Серыя калажоў — гэта вынік аналізу асяродзя існавання чэлавека ў прасторы, уласных фантазій і візуальнага досьвіду. Жылая і офісная архетыктура ў сціслыя тэрміны ўзнімаецца людзьмі, акружае і ўзвышаецца як старажытныя горы і скалы, утворваючы гарызонты, за якія чалавеку захочацца паляцець. Чалавек спяшаецца ў вывучэнні пазазямной прасторы як мейсца для жыцця, дзе паміж пустынных краявідаў пачнуць […]
    Жыццё-Маліна
      Жыццё-Маліна – гэта адзін з найбуйнейшых і папулярных youtube шоў сярод беларускай аўдыторыі на 2023 год. Журналіст Мікіта Мелказёраў робіць інтэрв’ю з прадстаўніцамі і прадстаўнікамі беларускай культуры, палітыкі і спорту,  каб, у тым ліку, знаёміць аўдыторыю са значнымі сучаснікамі. У асноўным, у паўтарагадзінных выпусках абмяркоўваюцца гарачыя тэмы беларускай сучаснасці, мінулага і погляд на магчымасці […]
    DREZDEN – Edelweiss 
    Кліп на вядучы трэк з другога альбома гурта DREZDEN. «Эдэльвейс» — гісторыя пра вечнае вяртанне дадому, энтузіязм, надзею і чаканне. Магчымасць ператварыць напружанасць у стварэнне. Паміж двума Сусветамі, зняволенымі ў чалавечых целах, існуе касмічная гравітацыя, а Зямля з’яўляецца правадніком.